БЕЛАРУСКАЯ ФІЛАСОФІЯ: УВЯДЗЕННЕ КАНЦЭПТА І.М. Бабкоу


Канцэпт беларускай філасофіі з’явіуся на даляглядзе тутэйшай думкі адносна нядауна. Можа быць апошнія пяць ці сем год.
Дагэтуль гаварщлі пра беларускае мысленне, якое размяшчае сябе па-за дысцыплінарнымі межамі і рэалізуе у самых розных культурных і мастацкіх практыках.

Пакуль мы назіраем два асноуныя тыпа выкарыстання тэрмша:
Да беларускай філасофіі ставяцца альбо як да дадатковага аргумента у нацыянальным праекце, альбо як да мясцовага брэнда, які мусіць выдзеліць тутэйшых мысляроу і даць ім знак              адрознасці альбо нават інтэлектуальнае алібі на познекатталютычных рынках
вытворчасці веды.
Пры гэтым і тыя, хто крытыкуе канцэпт, і тыя хто карыстаюцца ім, разглядаюць яго як знешняе, арнаментальнае азнабленне уласных шдывщуальных стратэгій.
З аднаго боку «беларуская філасофія» гучыць дастаткова звыкла, - і патрапляе у шэраг падобных канцэптау, такіх як нямецкая філасофія, грэцкая філасофія, альбо філасофія сярэднявечча.
Гэтыя паняткі утвораныя праз далучэнне прыметшкау, якія - па свайму значэнню - кантэкстуалізуюць, замыкаюць філасофію у часе і прасторы.
Некаторыя з гэтых кантэкстуалізацый ужо адбылюя: так, філасофія сярэднявечча - гэта скончаны корпус тэкстау, некаторыя з якіх вядомыя і кананічныя, некаторыя вядомы толькі спецыялістам, іншыя ляжаць у архівах і бібліятэках.
Часам здараюцца парадоксы. Грэцкая філасофія таксама ужо адбылася як цэлае: нягледзячы на існаванне грэкау як мадэрнай нацыг Сучасная філасофская прадукцыя грэкау і канцэтпуальна і кантэкстуальна выпадае з таго міту Грэцкае думкі, які паустау.
1ншыя філасофіі - як нямецкая - хаця й ёсць адкрытымі канвдптамі, адкрытыя у будучыню, тым ня менш ужо дастаткова запоуненыя.
Але пры усіх гэтых выпадках філасофія знаходзіць сябе у пэуных абставінах, у пэуным кантэксце і вымушана размяшчаць свае набытю тут і цяпер. У вышку мы маем панятак філасофіі, щэю філасофіі, якая традыцыйна прэтэндуе на універсальную веду - і рэальнасць штэлектуальных практыкау, лакалізаванщх у пэуным часе і прасторы. Часам разрыу між гэтымі рэчамі стаецца невыносным.
Беларуская філасофія можа разумецца у шырокім і у вузкім сэнсе.
У шырокім сэнсе беларускае філасофія - парасонавы панятак, які адсылае нас да разнастайных практыкау беларускіх інтэлектуалау, што рэалізуюцца (практыкуюць мысленне) у кантэкстуальным поле беларускай культуры. Пры гэтым мы можам гаварыць пра пстарычнасць такіх практыкау (яны пачынаюцца у момант пауставання самадастатковага поля беларускай культуры, а гэта 20-я гады дваццатага стагоддзя) і тыпалагічную супрацьпастауленасць іх шшым практыкам гэткага ж тыпу (польскае, расейскае, нямецкае, літоускае, эурапейскае мысленне), з якімі яны уступаюць у складаныя
узаемадачыненш кантраснасці, супярэчнасщ, дадатковасці й г.д..

У вузкім сэнсе - кантэкстуальны тып мыслення, якое разглядае беларускі кантэкст у якасці базавага сэнсаутваральнага і сэнсазахавальнага поля інтелектуальнай работы.
Тыпалягічна кантэкстуальны тып мыслення можа быць супрацьпастаулены як мысленню з перспектывы традыцыі, калі формы і практыю бяруцца не з кантэкста, а з «мінулага», так і мысленню з перспектывы нормы, калі асноуным формаутваральным фактарам выступае дысцыпштнарнасць.
У дачыненнях мыслення са сваім выбраным кантэкстуальным полем можна выдзеліць тры тыпаляпчныя пазыцыі.
Думаць з (перспектывы) кантэкста. Гэта па сутнасці практыкі, сюраваныя самі на сябе. Мысленне пры гэтым не выдзяляецца з кантэкстуальных формау і рэалізуе сябе пераважна у ніх.
Думаць кантэкст. Думаць кантэкст можна з перспектывы традыцыі, альбо з перспектывы дысцыплшарнасщ, нормы, ушвэрсальнага.
Думаць у кантэксце. Гэта значыць думаць «ушвэрсальнае» прарываючыся праз норму, дысцыплінарнасць, да таго, што мусіць быць прадуманае. Гэта можа значыць і радыкальную дэканструкцыю дысцыплінарных практыкау у іх дачыненш да кантэкста і перачытванне / перапісванне традыцыі.
Беларуская філасофія паустае як праект позьняй еурапейскай мадэрнасці, у самым цэнтры яе канфліктау і супярэчнасцяу.
Паустае як мейсца сустрэчы універсальнага тыпа мыслення, еурапейскага па сваіх генеалогіях і нормах, і мшарытарнай культуры, раздзёртай між посткалангяльным і постімперскім.
Сустрэча адбываецца у эпоху, калі ужо “усё адбылося»: абяцанні і утопіі заяуленыя і пражытыя.
Калі сама філасофія пачынае бачыць сябе не толькі на скраі мадэрных формау, але і на скраі філасофіі, а магчыма нават і пасля філасофіі.
Беларускае мысленне паустае, пераадольваючы уласную не-магчымасць, культурныя, сацыяльныя і палітычныя абмежаванні, і, сутыкаючыся з нелегітымнасцю уласных практыкау, вымушанае:
Альбо бясконца рэфлексаваць над умовамі сваёй магчымасці, рабіць радыкальную дэканструкцыю рэжымау легітымнасці.
Альбо - адчайным гэстам перакрочваць трансцэндэнтальныя абмежаванні, напоуніцу аддаючыся таму, што патрабуе быць прадуманым.
Беларуская філасофія мусіць убачыць сябе як пэуная магчымасць думкі.
Як мейсца, адкуль мы думаем, калі пачынаем думаць самі, тут і цяпер.
Як тое, што з намі здараецца, калі мы адкрытыя у сваім мысленш таму, што патрабуе прадумвання.
Пры гэтым мы мусім быць гатовыя патрапіць у сфэру адзінкавага, негарантаванага, у мейсца, якое не мае алібі ва ушвэрсальным.
У такім выпадку беларускае мысленне - гэст адвагі, зь якім мы уваходзім у сфэру блізкага але непрадуманага, у рэчы, якія нам дадзены, але мы не разумеем, кім і навошта.
<< | >>
Источник: Авторский коллектив. ФИЛОСОФИЯ В БЕЛАРУСИ И ПЕРСПЕКТИВЫ МИРОВОЙ ИНТЕЛЛЕКТУАЛЬНОЙ КУЛЬТУРЫ Минск «Право и экономика» 2011. 2011

Еще по теме БЕЛАРУСКАЯ ФІЛАСОФІЯ: УВЯДЗЕННЕ КАНЦЭПТА І.М. Бабкоу:

  1. БЕЛАРУСКАЯ ТДЭНТЫЧНАСЦЬ У КАНТЭКСЦЕ СУЧАСНАГА МІЖКУЛЬТУРНАГА ДЫЯЛОГУ Л.М. Уладыкоуская
  2. БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА: НАЦЫЯНАЛЬНАЯ САМАБЫТНАСЦЬ І УНІВЕРСАЛЬНІЇ КАНТЭКСТ Конан У.М.
  3. ПШГРЫМЫ МАДЭРНАСЩ: УСХОД І ЗАХАД У МЫСЛЕНШ ПОЗНЯГА РАМАНТЫЗМУ Бабкоу І.М.
  4. М. Бабкоу МЮтычНАЯ НАВУКА АНДрЭЯ тАвЯНсКАГА: СПРОБА РЭКАНСТРУКЦЬИ
  5. Литература
  6. Литература
  7. МЕТАДАЛАГ1ЧНЫЯ І СВЕТАПОГЛЯДНЫЯ АСПЕКТЫ РАЗВІЦЦЯ СУЧАСНАГА Г1СТАРЫЧНАГА НАРАТЫВУ У БЕЛАРУСІ Бацюкоу А.М.
  8. ЗМЕСТ І ФОРМА У ФІЛАСОФІІ І ЛІТ АРАТУРЫ Т.П. Барысюк
  9. ФІЛАСОФСКАЕ ТЛУМАЧЭННЕ МАТЭМАТЫК1 М.В. Анцьтовіч
  10. Л. М. Уладыкоуская ДУХОУНЫЯ 1ДЭАлЫ ЯК АСНОВА МАРАлЬНАГА ЗДАРОУЯ СУЧАСНАГА БЕлАРУСКАГА ГРАМАДСТВА
  11. ПСТОРЫЯ ФІЛАСОФІІ У ОСТЭМЕ НАВУКІ, МОВЫ, ГІСТОРЬІІ Анцыповгч М.В.